На Алімпіядзе ў Пекіне плануюць выступіць каля 30 беларускіх спартсменаў. Але ліцэнзій пакуль толькі сем
Да пачатку зімовай Алімпіяды ў Пекіне застаецца два месяцы. Беларускія спартсмены ўжо заваявалі сем ліцэнзій на ўдзел у Гульнях, але за астатнія яшчэ трэба пазмагацца.

З-за каронавірусных абмежаванняў правілы бяспекі на
Алімпіядзе будуць строгімі. У Пекін беларускія спартсмены паляцяць толькі
бліжэй да старту Гульняў.
«Неабходна быць прышчэпленым вакцынай, якая прызнана
СААЗ альбо мясцовымі органамі аховы здароўя. Нашы спартсмены будуць 100
адсоткаў вакцынаваныя, і якой-небудзь заклапочанасці мы не бачым у гэтым кірунку.
Плюс усе члены дэлегацый таксама будуць вакцынаваныя», — сказаў начальнік
упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту Міхаіл Пракапенка.
Адбор на Алімпіяду ў Пекін працягваецца: змагацца за ліцэнзіі спартсмены будуць да 23 студзеня. На галоўныя зімовыя спаборніцтвы чатырохгоддзя адправяцца каля 30 беларускіх спартсменаў, паведамляе pressball.by са спасылкай на «МІР 24».