Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1322 новых выпадкі каронавіруса
За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1322 пацыента з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць зафіксаваных выпадкаў захворвання склала 278312.
З учорашняга дня выпісаныя 1638 пацыентаў, усяго ачунялі 268530 чалавек з пацверджаным раней каронавірусам, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд пандэміі ў краіне памерлі 1912 пацыентаў. За суткі памерлі 9 чалавек з COVID-19.
Усяго ў Беларусі праведзена 4 790 333 тэсты. З іх 18 376 даследаванняў выканалі за мінулыя суткі.