Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1766 выпадкі каронавіруса за суткі

За суткі ў Беларусі выяўлена 1766 новых выпадкаў каронавірусу, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота: t.me/minzdravbelarus

Фота: t.me/minzdravbelarus


Агульная колькасць зарэгістраваных у краіне пацыентаў з COVID-19 з пачатку пандэміі склала 248336 чалавек, піша REFORM.by.

За суткі выпісаныя 2339 пацыентаў. Усяго ачунялі 235838 чалавек з пацверджаным раней каронавірусам.

Ужо тыдзень колькасць памерлых за суткі складае 10 чалавек. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 1718 пацыентаў з COVID-19.

Усяго ў краіне праведзена 4 472 745 тэстаў. З іх за мінулыя суткі выканана 19358 даследаванняў.