Міністэрства аховы здароўя вырашыла, што фізраствор усё ж будуць прадаваць без рэцэпту

Учора з’явілася інфармацыя, што фізраствор (хларыд натрыю) перасталі адпускаць у аптэках без рэцэпту. Бацькі былі здзіўлены: многія выкарыстоўваюць стэрыльную салёную ваду для прамывання носа і інгаляцый хворым дзецям, паведамляе rebenok.by

01_apteka_koronavirus_06042020_zam_tutby_phsl.jpg


Сёння ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя з'явілася афіцыйнае паведамленне пра тое, што рэцэпт на фізраствор не спатрэбіцца.

— У сувязі пытаннямі, што ўзніклі ў грамадзян наконт продажу некаторых раствораў для інфузіяў, паведамляем: спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя падрыхтавана тлумачэнне, згодна з якім да ўнясення змяненняў у пастанову Міністэрства аховы здароўя па пераліку лекавых сродкаў, якія адпускаюцца без рэцэпту, аптэкі маюць права рэалізоўваць лекавыя прэпараты — глюкозу (раствор для інфузій рознай канцэнтрацыі), натрыю хларыд (для інфузій), натрыю гідракарбанат, калія хларыд (для інфузій) без рэцэпту.

Тлумачэнне накіраванае ва ўсе аптэчныя сеткі Беларусі, гаворыцца ў паведамленні.

Раней педыятр і спецыялісты гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя выказалі здагадку, што абмежаванне на свабодную куплю фізраствору звязана з эпідэміяй COVID-19. Справа ў тым, што раствор у вялікай колькасці выкарыстоўваецца для унутрывенных інфузіяў, якія робяць пацыентам падчас лячэння каронавіруса. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай версіі журналісты не атрымалі.