Мінск: 2 сакавіка – пікет «За сумленныя выбары»

У нядзелю, 2 сакавіка, а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам адбудзецца пікет «За сумленныя выбары», у якім прымуць удзел спікеры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і актывісты руху «Маладая Беларусь».



spalny_pakoj.jpg

«Для Аб’яднанай грамадзянскай партыі тэма сумленных выбараў застаецца галоўнай, – кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Мы не заклікаем людзей ісці галасаваць. Мы тлумачым, што ў краіне няма свабодных, сумленных выбараў. Але асноўны акцэнт робім на тым, што менавіта свабодныя, сумленныя выбары – гэта інструмент вырашэння ўсяго комплексу беларускіх праблем: і эканамічных, і сацыяльных.
Па Мінску мы спрабавалі зарэгістраваць 8 спікераў. Гэтую працэдуру прайшлі 5, але адзін з іх ужо пасля рэгістрацыі вымушаны быў зняцца з прычыны ціску на яго па месцы навучання.
Разам з тым, мы не прывязваемся толькі да тэрыторый выбарчых акруг, дзе зарэгістраваныя нашыя кандыдаты ў дэпутаты. Нашае пасланне адрасаванае ўсім грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі Мінску. Нават калі нас прывяжуць да тэрыторыі, дзе зарэгістраваныя спікеры АГП, то ўсё роўна атрымоўваецца, што мы маем выхад прыкладны на 900 тысяч выбаршчыкаў. Гэта дастаткова вялікі аўдыторыя, каб працаваць і даносіць наша пасланне».
Арганізатары запрашаюць усіх прыхільнікаў перамен і тых, хто хоча задаць пытанні або высветліць сітуацыю на пляцоўку перад Камароўскім рынкам 2 сакавіка з 12.00 да 13.00.