Мінскія гатэлі не далі памяшканні пад канферэнцыю з удзелам Бальцаровіча
У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя з удзелам аўтара польскіх посткамуністычных рэформаў Лешака Бальцаровіча.
Яна адбудзецца 17 красавіка ў амбасадзе Вялікабрытаніі. Арганізатарам выступіў рух "За Свабоду".
У канферэнцыі пад назвай "Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны досвед і выклікі" прымуць удзел былы віцэ-прэм'ер і кіраўнік нацыянальнага банка Польшчы
Лешак Бальцаровіч, былы намеснік міністра эканомікі Эстоніі Эрык Тэрк, былы ўпаўнаважаны ўрада Славакіі па пытаннях увядзення еўра Ігар Борат,
намеснік кіраўніка камітэта па бюджэце і фінансах сейма Літвы Кястуціс Главяцкас.
Таксама ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць беларускія даследчыкі Леанід Заіка, Алег Манаеў, Сяргей Чалы, Аляксандр Чубрык, Станіслаў Багданкевіч ды іншыя.
Як паведамляе БелаПАН, арганізатары сутыкнуліся з адмовай у памяшканні. Усе гатэлі, якія маюць канферэнц-залы, у тым ліку "Вікторыя", "Прэзідэнт-гатэль",
"Еўропа", Crowne Plaza спярша давалі згоду, а потым заяўлялі, што памяшканні занятыя.
Паводле Еўрададыё, Фота Бальцаровіча —
blog-executive.ranepa.ru