«Мінсктранс» аднаўляе аўтобусныя рэйсы Мінск — Кіеў
«Мінсктранс» аднаўляе міжнародныя аўтобусныя маршруты ў Кіеў з 13 жніўня.
З беларускай сталіцы аўтобус па маршруце Мінск — Кіеў будзе адпраўляцца ва Украіну па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях. Ён будзе праязджаць праз Бабруйск, Гомель і Чарнігаў.
З Мінска аўтобус будзе адпраўляцца а 19.00, з Кіева — у той жа час з 14 жніўня па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках.
З 17 жніўня ў Кіеў таксама можна будзе з'ехаць у панядзелак, аўторак і сераду. Аўтобус Мінск — Гомель Чарнігаў — Кіеў стартуе а 22.30. Зваротныя рэйсы з Кіева запланаваныя на 21.30. Вярнуцца ў Беларусь можна будзе па аўторках, серадах і чацвяргах.
minsknews.by