Мінздароўя абвясціла пра 1318 выпадкаў COVID-19 за суткі

За суткі ў Беларусі выявілі 1318 пацыентаў з COVID-19, памерлі 9 чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

782566.jpg


Усяго, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 962 707 выпадкаў COVID-19, памерлі 6819 пацыентаў.

Выпісаныя за суткі 1422 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых з пачатку пандэміі — 960 047 чалавек.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя РБ, у Беларусі праведзеныя 12,85 млн тэстаў на каронавірус, з іх 15 161 — за апошнія суткі.