Мінздароўя абвясціла аб 1144 выпадках COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя аб'явіла за суткі пра 1144 выяўленыя выпадкі каронавіруса.
Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 961 389 чалавек з пацверджаным дыягназам, піша REFORM.by.
За дзень выпісаныя 383 пацыенты. Усяго ачунялымі лічацца 958 625 чалавек.
Памерлі за суткі 11 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6810 смяротных зыходаў.
У краіне зрабілі 12,84 млн тэстаў, у тым ліку 15 016 за суткі.