Зноў менш за 500. Мінздароўя выявіла 443 выпадкі COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 443 новыя выпадкі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ўжо зарэгістравана 960 245 пацверджаных дыягназаў, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 94 чалавекі. Усяго афіцыйна ачунялі 957 368 чалавек.
За суткі памерлі 8 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смяротных зыходаў, па афіцыйнай статыстыцы, ужо складае 6799.
У краіне зрабілі 12,825 млн тэстаў. Вядома, што выяўленне інфекцыі наўпрост картэлюецца з колькасцю праведзеных тэстаў. За мінулыя суткі было праведзена ўсяго 3310 даследаванняў, што і дае такую маленькую лічбу сутачнага захворвання на covid.