Мінздароўя абвясціла пра 525 выпадкаў COVID-19 за суткі

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 525 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлены 970 141 выпадак інфікавання.

photo_2022_02_09_09_51_52.jpg


З учорашняга дня выпісаны 321 пацыент. Ачунялі 964 722 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных даных, памерлі 6874 пацыенты з каронавірусам, за суткі паведамляецца аб 2 смяротных зыходах.

Усяго праведзена 12 964 077 тэстаў. З учорашняга дня выканана 11 743 даследаванні.