Мінздароўя паведаміла пра 1654 новыя выпадкі COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1654 новыя выпадкі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі іх выяўлена 941 168.
З учорашняга дня выпісаныя 1047 пацыентаў, усяго афіцыйна ачунялі 935 968, піша REFORM.by.
За перыяд пандэміі, паводле афіцыйных звестак, памёр 6661 пацыент, за суткі — 14.
Усяго ў краіне праведзена 12 636 546 тэстаў. З учорашняга дня выканана 15 842 тэсты.