Мінздароўя: за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1887 выпадкаў COVID-19

За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1887 новых выпадкаў захворвання каронавірусам, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

vc700.jpg

Выпісана было 1540 пацыентаў за суткі. Усяго з пачатку эпідэміі ў краіне афіцыйна зарэгістравана 501 166 выпадкаў хваробы, з іх на дадзены момант 491 410 — выздаравелыя пацыенты.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ад каронавіруса памерла 12 пацыентаў, а за ўвесь час эпідэміі — 3905 чалавек.

За дзень выканана 24 495 тэстаў на COVID-19, а за ўвесь час 8 млн 13 тыс. 334 тэсты.