Мінздароўя: За суткі ў Беларусі каронавірусам захварэлі 992 чалавекі, 9 памерлі
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 992 пацыенты з COVID-19, ачунялі 992 чалавекі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 446 040
чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 440 200 пацыентаў, у якіх
раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерла
3454 чалавекі. У тым ліку за апошнія суткі — 9 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 7 294 282 тэсту. За мінулыя суткі
выканана 17 964 тэсту.
Паводле Zerkalo.io.