Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1754 новыя выпадкі COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 1754 новыя пацыенты з COVID-19. Усяго ж з пачатку пандэміі налічваецца ўжо 631 025 выпадкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаны за дзень 1961 чалавек. Агульная колькасць вылекаваных склала 611 204.
За суткі памерлі 14 чалавек з выяўленай каронавіруснай
інфекцыяй. Усяго ж афіцыйная статыстыка пацвярджае 4875 смяротных выпадкаў.
У краіне зроблена 10,06 млн. тэстаў, з якіх 8157 — за суткі.