Мітрапаліт Павел: Сёння здзекуюцца з Мікалая ІІ, а заўтра будуць з Леніна

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел выступіў у абарону Уладзіміра Леніна.

mitrapalit_2908.jpg

Нечаканы пасаж прагучаў у праграме "Гутаркі з уладыкам Паўлам" на тэлеканале "Эхо ТВ", якая выйшла ў эфір 26 жніўня.
Беларускі мітрапаліт раскрытыкаваў фільм "Мацільда", прысвечаны каханню паміж Мікалаем ІІ і балярынай Мацільдай Кшасінскай. Стужка стала скандальнай яшчэ да сваёй прэм'еры.
Крытыкуючы фільм і абараняючы апошняга расійскага міператара, мітрапаліт неспадзявана выступіў у абарону і правадыра сусветнага пралетарыяту.
"Сёння паздзекваліся з Мікалая Другога, імператара, заўтра будуць паказваць, чым займаўся Уладзімір Ільіч Ленін у шалашы, чым ён займаўся ў Парыжы… Паслязаўтра іншага кіраўніка будуць паласкаць і ганьбіць… Гэта непрыемна", — заяўляе кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (на відэа з 6-й хвіліны).


lienin_2908.jpg


euroradio.fm