Моцны вецер куляе машыны на беларускіх дарогах (фота, відэа)

Нездарма сіноптыкі абвясцілі на 10 лютага штармавое папярэджанне: моцны вецер ужо паспеў нарабіць шкоды па ўсёй Беларусі.


У сталіцы, напрыклад, ён знёс аўтобусны прыпынак каля «Мінск-арэны», паведамляюць «Мінскія навіны».


А ў Шчучынскім раёне, па інфармацыі ДАІ, на шашы М6 бакавы вецер кульнуў два аўтамабілі ў кювет. Абышлося без траўмаў.

vecer1.jpg

Можна чакаць, што ў зводках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з’явяцца паведамленні пра іншыя здарэнні сённяшняга дня.