«Мова ці кава» або «Мова нанова»? Канфлікт паміж арганізатарамі моўных курсаў
16 снежня ў мінскай галерэі «Ў» адбыўся апошні ў мінулым годзе занятак бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава».
Адзінае, што мусіла змяніцца — гэта назва, паколькі правы на брэнд «Мова ці кава» пакінула за сабой Кацярына Кібальчыч.
Пачатак новага года прымусіў аматарам курсаў выбіраць, куды ісці. Бо 13 студзеня а 19-й адбудуцца адразу два заняткі.
Заняткі будуць весці Васіль Дранько-Майсюк, Алесь Залеўскі і Уладзь Лянкевіч.
Вядучымі застануцца Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Абодва праекта збіраюцца і надалей збірацца па панядзелках а 19-й.
Характэрны каментар з Фэйсбуку: «Калі б «Мова ці кава» і «не Мова ці кава» былі ў розныя дні, то наведала б і «ЦЭХ», але ж Алесі і
Глебу здрадзіць не магу…».
Фармат праекта «Мова нанова» добра вядомы. Што тычыцца новай версіі «Мовы ці кавы», дык Кацярына Кібальчыч плануе зрабіць акцэнт на гасцей і дыскусію.
— піша Кібальчыч у Фэйсбуку. — І, напрыклад, на першы занятак (яго тэма «Абшчэпіт» — «НН») мы збіраем рэстаратараў, супрацоўнікаў
гэтай сферы, каб дыскусія атрымалася больш рознабаковай».
nn.by