МУС пракаментавала інфармацыю пра мужчыну, які амаль 15 гадоў знаходзіўся ў рабстве. Усё аказалася зусім не так

Учора з'явілася інфармацыя, што амаль праз 15 гадоў знайшоўся 36-гадовы Купрэенка Андрэй, ураджэнец Гомельскай вобласці. Паведамлялася, што амаль паўтара дзясятка гадоў ён правёў у рабстве на Паўночным Каўказе.

Андрэй Купрэенка

Андрэй Купрэенка


У МУС пракаментавалі інфармацыю пра мужчыну, які амаль 15 гадоў знаходзіўся ў рабстве. Усё аказалася зусім не так.
Учора з'явілася інфармацыя, што амаль праз 15 гадоў знайшоўся 36-гадовы Купрэенка Андрэй, ураджэнец Гомельскай вобласці. Паведамлялася, што ў 2007 годзе ён паехаў на заробкі ў Расію і знік. У расійскай арганізацыі «Альтэрнатыва» сказалі, што ўвесь гэты час мужчына быў у рабстве на Паўночным Каўказе. Цяпер жа ён вызвалены і едзе дадому.
У МУС паведамілі, што ўсё не зусім так. У 2007 годзе хлопец сапраўды знік, яго абвясцілі ў вышук. Праз 11 гадоў, у 2018 годзе, ён трапіў у поле зроку паліцэйскіх Кабардзіна-Балкарыі, тады ж падаў заяву аб спыненні вышуку, адзначыўшы, што ніякіх супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да яго не здзяйснялася.
Дакументы накіравалі ў Беларусь, крымінальную справу спынілі.
Таксама ў ведамстве адзначылі, што ў 2019 годзе мужчына быў у Беларусі і атрымаў новы пашпарт. Пасля гэтага заяў пра яго знікненне ў міліцыю не паступала.