МУС прызнала «Каскад» экстрэмісцкім фарміраваннем

Жыхары жылога комплекса "Каскад" у Мінску, аб'яднаныя праз ТГ-чат і Instagram, прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на ТГ-канал ГУБАЗіК МУС.

Сілавікі ў двары "Каскада" ў 2020-м / Еўрарадыё, архіўнае фота

Сілавікі ў двары "Каскада" ў 2020-м / Еўрарадыё, архіўнае фота


"Дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў названага экстрэмісцкага фарміравання, а таксама яго ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (да 7 гадоў пазбаўлення волі)", — падкрэсліваюць міліцыянты.
"Каскад" — адно з самых вядомых пратэсных месцаў у Мінску. Тут ладзіліся дваровыя вечары і канцэрты, вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі. Менавіта тут у 2020-м на тросе былі вывешаныя майткі "па БЧБ-схеме", якія здымалі супрацоўнікі МНС.