«Мы першымі прыйдзем на абарону нашага Краю»
Добраахвотнікі з Тактычнай групы "Беларусь" ва Украіне запісалі зварот з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
"Браты-беларусы! У гэты дзень, 101 год таму нашыя продкі здабылі незалежнасць нашай дзяржавы! За гэта наш Крывіцкі род больш за 70 гадоў цярпеў здзекі ды прыгнёт з боку ўсходняй імперыі. Яны нішчылі нашу інтэлігенцыю — нашае сумленне ды розум нацыі, забаранялі мову ды пісьменнасць, але мы выстаялі і сёння маем сваю дзяржаву, дзякуючы ахвярнасці нашых продкаў.
Сёння пытанне нашай незалежнасці стаіць гостра, як ніколі.
Мы, байцы-беларусы ва Украіне, запэўніваем вас, што першымі прыйдзем на абарону нашага краю! Але толькі згуртаваўшысь мы зможам даць адпор навале! Ад кожнага з нас залежыць лёс нашай бацькаўшчыны!Жыве Беларусь! Жыве Вечна!".