Мы ўсё можам!

Развагі пасля адкрыцця спартова-гульнявой пляцоўкі «Выспа дзяцінства» на Кобрыншчыне.

“Выспа дзяцінства” адкрытая

“Выспа дзяцінства” адкрытая

Днямі каля вёскі Андронава, што ў Кобрынскім раёне Берасцейшчыны, адбылося ўрачыстае адкрыццё спартова-гульнявой пляцоўкі “Выспа дзяцінства”. Яе стварыла Кобрынскае грамадскае аб’яднанне “Клуб дзелавых жанчынаў “Бона” разам з Батчынскім сельсаветам і тутэйшымі жыхарамі пры падтрымцы Кобрынскага райвыканкаму, прадпрыемстваў і ўстановаў гораду.

На гэтым полі ўсё пачыналася

На гэтым полі ўсё пачыналася


Я быў прыемна ўражаны натхнёнасьцю ўсіх удзельнікаў праекту, у першую чаргу яго каардынатаркі Алёны Мезенцавай, кіраўніцы “Боны” і дэпутаткі Батчынскага сельсавету Алы Сапяжынскай, старшыні Батчынскага сельсавету Святланы Гангалы, старасты пасёлку “Птушкафабрыка” Таццяны Камінскай, тутэйшых жыхароў і іх дзяцей. Дарэчы, старшыня Кобрынскага райвыканкаму Алесь Зазуля высока ацаніў унёсак усіх удзельнікаў праекту.

Удзельнікі працоўнай групы

Удзельнікі працоўнай групы


На мой погляд, энтузіязм мясцовых жыхароў спарадзіла важкая агульная справа (Res Publica па латыні), клопат пра нашых дзяцей і іх будучыню. І ў гэтай высакароднай справе людзі паказалі сябе супольнасцю, якая ўсё можа, у першую чаргу — пабудаваць для сваіх нашчадкаў квітнеючую і моцную Бацькаўшчыну.    

Удельнікаў 
свята віншуе старшыня клубу “Бона” Ала Сапяжынская. Злева — 
каардынатарка праекту Алена Мезенцава, справа — Алег Сцепанішчаў — 
прадстаўнік мецэнату свята кампаніі “Палессе”

Удельнікаў свята віншуе старшыня клубу “Бона” Ала Сапяжынская. Злева — каардынатарка праекту Алена Мезенцава, справа — Алег Сцепанішчаў — прадстаўнік мецэнату свята кампаніі “Палессе”


Слова каардынатарцы праекту Алёне Мезенцавай:
Ідэя “Выспы дзяцінства” з’явілася вясною мінулага году ў Мінску, куды мяне запрасілі на сустрэчу кандыдатаў у праект “Тандэм-III”, ініцыяваны асветніцкім грамадскім аб'яднаннем «Фонд імя Льва Сапегі» разам з Еўракамісіяй і Еўрапейскай асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі.

Прамаўляе эксперт фонду імя Льва Сапегі Андрэй Завадскі

Прамаўляе эксперт фонду імя Льва Сапегі Андрэй Завадскі


Даўно марыла зрабіць спартова-гульнявую пляцоўку для дзяцей па сваім месцы жыхарства – у жылым пасёлку «Фруктовы», што месціцца на захад ад Кобрыну і ўваходзіць у склад Батчынскага сельсавету. Справа ў тым, што ў нашым пасёлку шмат складаных сем’яў, дзеці з якіх з рання да цямна бавяць час на вуліцы, у тым ліку на праезнай частцы сярод пылу, бруду і пяску, ці, як кажуць, вісяць на плоце, калі па вуліцы праязджае аўто. Гэтыя вулічныя гульні суседскіх дзяцей выклікаюць у мяне адно спачуванне.
Паколькі ж у нашым пасёлку не знайшлося вольнага пляцу для ўладкавання дзіцячай спартовай пляцоўкі, гэтую ідэю вырашыла рэалізаваць побач — ў пасёлку “Птушкафабрыка” каля вёскі Андронава, што месціцца непадалёку — за ракой Мухавец. Тым больш, што яшчэ ў 2014 годзе для задавальнення патрэб шматлікай дзятвы гэтага пасёлку (219 дзяцей да 12 гадоў на лета 2016 году) мясцовыя ўлады выдзялілі пляц плошчай 600 квадратных метраў для ўзвядзення спартовай пляцоўкі.

vd_4_logo.jpg

vd_7_logo.jpg


Пасля таго, як праект быў падтрыманы, зацверджаны і зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дапамозе, пачалася праца па яго здзяйсненні. Разам з мясцовымі ўладамі, зацікаўленымі прадпрыемствамі, установамі і асобамі была створана працоўная група, што абвясціла пра ідэю ўладкавання “Выспы дзяцінства” і заклікала людзей падтрымаць гэтую ідэю. Пачалі купляць усё неабходнае, найперш плот для загароджвання тэрыторыі пляцоўкі, на які было выдаткавана траціна наяўных грошай (дарэчы, галоўнай праблемай мясцовых было як раз набыццё плоту, пра астатняе яны абяцалі парупіцца самі), а таксама спартовыя абсталяванне і інвентар, у тым ліку вароты для міні-футболу, батут, рознага кшталту дзіцячыя комплексы, арэлі, сетку для валейболу з стойкамі, пясочніцу-трансформер, качалку і лаўкі. Прычым, каб усё гэта набыць прыйшлося ахвяраваць нават часткай адміністрацыйных выдаткаў праекту.
З-за зацяжной вясны і паводкі працы распачаліся толькі ў траўні. Бацькі дзяцей атрымалі набытае абсталяванне з адпаведнымі інструкцыямі, а таксама тэхнічныя рэкамендацыі наконт ягонага ўсталявання.

vd_9_logo.jpg


І закіпела праца. Дарослыя праяўлялі цуды арганізаванасці, працавітасці і кемлівасці, пасля працы разам з сваімі дзецьмі збіраліся на пляцоўцы, каб як мага хутчэй уладкаваць тое месца, дзе нашы нашчадкі з карысцю будуць бавіць свой вольны час. Калі стала зразумела, што не хапае лавак, вырашылі з абгабляваных паддонаў для цэглы зрабіць дзясятак новых лавак, якія зараз выкарыстоўваюцца пад трыбуны вакол валейбольнай пляцоўкі. Далей – болей. З адпрацаваўшых свой век аўташынаў рознага памеру зладзілі паласу перашкодаў, з паддонаў і аўташынаў – прыгожыя і ўражваючыя дзіцячыя аўто.

vd_3_logo.jpg

vd_26_logo.jpg


Былі і іншыя падарункі ад неабыякававых кобрынцаў. Так на пляцоўку неслі неабходныя рыштунак, абсталяванне, інструменты, матэрыялы і фарбы, з вялікай шыны ад трактару зрабілі пясочніцу, падарылі “Выспе дзяцінства” грыбок ад сонца, аздобленыя разьбою драўляныя зэдлікі-грыбы і турнікі з уласнай сядзібы, пабудавалі прыгожы масток праз роў і зварылі вялікія вароты для паўнавартаснай футбольнай пляцоўкі, пад якую сельсавет вылучыў дадатковую тэрыторыю. І сёння агульная плошча “Выспы дзяцінства” павялічылася ўдвая — з 600 да 1200 квадратных метраў.

Перад адкрыццём “Выспы дзяцінства”

Перад адкрыццём “Выспы дзяцінства”






За рэалізацыю праекту ад яго працоўнай групы выказваю падзяку — Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі (ALDA), Фонду імя Льва Сапегі, Кобрынскаму райвыканкаму, Батчынскаму сельсавету, сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву «Батчы», Кобрынскай птушкафабрыцы, Кобрынскаму дзяржаўнаму палітэхнічнаму каледжу, Кобрынскаму вопытнаму лясгасу, рэкламнай майстэрні “ХОРМ”, Кобрынскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, кампаніі “Палессе”, аграсядзібе “Васількова”, Уладзіміру Дывінцу, Юрасю Цапко, Кобрынскаму масласырзаводу і Кобрынскаму хлебзаводу, а таксама тутэйшым жыхарам Васілю і Ірыне Антанюкам, Алесю, Даніле і Вользе Бічам, Арцёму і Міхасю Бурлаковым, Міколе і Святлане Бледаям, Алегу і Хрысціне Дзмітрукам, Змітру, Уладзіміру і Міколе Дардзюкам, Ксеніі, Мікіце, Паўлу і Святлане Кардзелюкам, Алесю і Галіне Озарчукам, Анатолю і Алесю Радзько, Эдуарду і Эльвіры Сямашка, Юрасю Губару, Вадзіму Главацкаму, Дар’і Гуліс, Івану Кальману, Таццяне Камінскай, Міхасю Камінскаму, Юрасю Клімуку, Валянціну Крусю, Алёне Лазюк, Міколе Леванюку, Алесю Літвінюку, Віктару Лясковічу, Паліне Міхеевай, Сяргею Новіку, Алесю Макраусу, Алесю Панасюку, Аляксею Паляціле, Вікторыі Тарасюк, Сяргею Філіманюку, Дар’і Ярэніч і Уладзіміру Ярмашуку.

Выступае Алесь Зазуля

Выступае Алесь Зазуля


Па выніках праекту я зразумела, што калі з душою робіш вельмі неабходную людзям справу, заўжды ўсё атрымаецца. Апроч радасці і задавальнення ад зробленага, адчуваеш жаданне яшчэ нешта здзейсніць для людзей. Пасля таго, што мы зрабілі, неяк не паварочваецца язык назваць беларусаў абыякававымі людзьмі. Наадварот, людзі нашыя здольныя горы звярнуць, калі гэта ім патрэбна. Толькі на такое беларусаў трэба натхніць. Так што зараз яшчэ з большым імпэтам буду шукаць магчымасці дзеля таго, каб зрабіць жыццё кобрынцаў сапраўды цывілізаваным і камфортным. І хораша разумею сваю адказнасць перад землякамі.





Кіраўніцтва
 праекту ўганаравала кожнага, хто хоць нечым далучыўся да справы. У 
якасці падарункаў былі выкарыстаныя спецыяльна надрукаваныя каляндары з 
здымкамі ўсяго працэсу будаўніцтва “Выспы дзяцінства”, кубкі і флікеры з
 эмблемай праекту, а таксама футбольныя і валейбольныя мячы.

Кіраўніцтва праекту ўганаравала кожнага, хто хоць нечым далучыўся да справы. У якасці падарункаў былі выкарыстаныя спецыяльна надрукаваныя каляндары з здымкамі ўсяго працэсу будаўніцтва “Выспы дзяцінства”, кубкі і флікеры з эмблемай праекту, а таксама футбольныя і валейбольныя мячы.














Затым каля спартова-гульнявой пляцоўкі выступілі мясцовыя таленты, а коштам “Кобрынскага масласырзаводу” і “Кобрынскага хлебзаводу” дзяцей частавалі марозівам і печывам

А ў Батчынскім сельсавеце вынікі праекту падвялі на круглым стале

А ў Батчынскім сельсавеце вынікі праекту падвялі на круглым стале