МЗС: Беларусь і ЗША працягнуць дыялог па правах чалавека, уключаючы абмеркаванне пытанняў, што выклікаюць рознагалоссі
Беларусь і ЗША працягнуць дыялог па правах чалавека, уключаючы абмеркаванне пытанняў выканання правоў чалавека ў абедзвюх краінах, што выклікаюць рознагалоссі. Такая дамоўленасць дасягнутая падчас перамоў, якія правяла 16 снежня ў Вашынгтоне беларуская дэлегацыя, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
У складзе дэлегацыі быў начальнік упраўлення Амерыкі МЗС Алег Краўчанка, намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Ірына Вялічка, часовы павераны ў
справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, а таксама прадстаўнікі ЦВК, Міністэрства юстыцыі, Генеральнай пракуратуры і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.
Тэматыка правоў чалавека абмяркоўвалася падчас сустрэч і перамоў з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Брыджэт Брынк, намеснікам памочніка
дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Робертам Бяршчынскім, намеснікам памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Джонатанам Кацам і іншымі прадстаўнікамі
Дзярждэпартамента.
Як паведаміла прэс-служба, "пытанні выканання правоў чалавека ў кантэксце вяршэнства права" былі абмеркаваныя беларускай дэлегацыяй у Міністэрстве юстыцыі і Вярхоўным судзе ЗША,
офісе па правах чалавека ўрада акругі Калумбія, Амерыканскай асацыяцыі адвакатаў і Міжнародным фондзе выбарчых сістэм. Сустрэчы былі арганізаваныя пры садзейнічанні прадстаўніцтва ААН/ПРААН у
Беларусі.
Паводле БелаПАН