МЗС высвятляе сітуацыю з затрыманым ва Украіне "беларускім тэрарыстам"
Амбасада Беларусі накіравала ў МЗС Украіны ноту з просьбай высветліць абставіны і даць дадатковую інфармацыю пра затрыманага.
![c548f842_f4c8_4ff4_9e64_fb19c965755a_1_.jpg c548f842_f4c8_4ff4_9e64_fb19c965755a_1_.jpg](/img/v1/news/full/c548f842_f4c8_4ff4_9e64_fb19c965755a_1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
МЗС высвятляе сітуацыю з затрыманым ва Украіне "беларускім тэрарыстам". Яшчэ 19 траўня амбасада Беларусі накіравала ў МЗС Украіны ноту з просьбай высветліць абставіны і даць дадатковую інфармацыю пра затрыманага. Пра гэта паведаміў прэс-сакратара МЗС Дзмітрый Мірончык.
19 мая Служба бяспекі Украіны паведаміла аб прадухіленні тэракту ў Адэсе. Па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту сярод іншых быў затрыманы грамадзянін Беларусі па прозвішчы Шабалін.
Паводле інфармацыі СБУ, Шабалін з'яўляецца "актывістам радыкальнай прарасійскай структуры". Падчас допыту Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня, у
выніку якіх загінула больш за 40 чалавек. Таксама СБУ паведаміла, што Шабалін хацеў стварыць групу наёмнікаў, каб зрываць выбары прэзідэнта Украіны ў Луганскай вобласці.