На Будслаўскі фэст прыбыло каля 20 тысяч пілігрымаў

Каля 20 тысяч пілігрымаў прыбылі на традыцыйны Будслаўскі фэст, з іх каля 2300 чалавек прыйшлі туды пешшу. Урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай праходзяць штогод і сёлета яны прыпадаюць на 30 чэрвеня і 1 ліпеня.

buds_1.jpg


Фэст адбываецца ў каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна.
У святочных імпрэзах прынялі ўдзел біскупы з Беларусі, прадстаўнікі ўлады і замежных дыпламатычных місій. Сёлета святкаванні прымеркаваныя да 100-годдзя з’яўлення Маці Божай Фацімскай.
У ноч на суботу ля касцёла прайшла працэсія са знічамі. Апоўначы адбылася святая імша, якую ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Паводле «Еўрарадыё»