На літоўскім палігоне Руднінкай пасялілі першых мігрантаў. Усяго там будзе жыць 1500 чалавек
Мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія нелегальна праніклі ў Літву з Беларусі, 29 ліпеня сталі размяшчаць на паліцэйскім палігоне каля вёскі Руднінкай Шальчынінкскага раёна Літвы, паведамляе Нацыянальнае радыё LRT.

Неўзабаве там вырасце намётавы лагер на паўтары тысячы чалавек.
«Некалькі
аўтобусаў з мігрантамі прыбылі да ўезду на палігон. За тым, што адбываецца
назіралі жыхары Руднінкай, аднак ніякіх пратэстаў з гэтай нагоды выказана не
было», — паведамілі журналісты.
Першых пасяленцаў
прывезлі з трох літоўскіх застаў, на якіх ужо даўно не засталося месцаў для
размяшчэння бежанцаў.
Нагадаем, што ў Руднінкай на гэтым тыдні разгарэўся канфлікт. Мясцовыя жыхары 26 ліпеня блакавалі праезд да палігона, даведаўшыся, што там плануюць размясціць 1500 мігрантаў. Цяпер страсці пацішэлі, паведамляецца, што з жыхарамі дасягнута дамоўленасць. Жыхарам абяцалі, што для пачатку на палігоне паселяць 300 мігрантаў.
Паводле Zerkalo.by.