На Львоўшчыне аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ. Есць загінулыя

У Львоўскай вобласці ў выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпелі сем беларусаў, яшчэ адна жанчына загінула.

g0624_01_2_660x440.jpg

Як паведаміла прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці Святлана Дабравольская, ДТЗ адбылося 23 чэрвеня каля горада Вялікія Масты Сокальскага раёну.
Кіроўца аўтамабіля Skoda Octavia, 59-гадовы жыхар Львоўшчыне, верагодна, заснуў за рулём, у выніку чаго аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з мікрааўтобусам Volkswagen, якім кіраваў 35-гадовага жыхара Валынскай вобласці.
На момант сутыкнення ў мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць пасажыраў – усе грамадзяне Беларусі. Адна пасажырка загінула, яшчэ сем чалавек дастаўлены ў шпіталь. Таксама шпіталізаваны кіроўца легкавушкі. Кіроўца мікрааўтобуса ад шпіталізацыі адмовіўся.
Паводле belsat.eu