На Магілёўскім металургічным заводзе гарэў цэх тэхнічнага шроту

Увечары 1 кастрычніка на Магілёўскім металургічным заводзе адбыўся пажар, паведамляе БелТА.

У 17:28 ратавальнікам паведамілі, што загарэўся аднапавярховы цагляны будынак цэха тэхнічнага шроту на тэрыторыі Магілёўскага металургічнага завода па вуліцы Куракі.

Агонь пашкодзіў 80 квадратных метраў шыфернага даху. Пацярпелых пры здарэнні няма. Тэхнічны працэс прадпрыемства не парушаны.

Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: