На мотафестываль у Мінск прыляцеў сын Эрнэста Чэ Гевары

Эрнэста Гевара мае 14 матацыклаў, але не павёз іх з сабой.

gevara.jpg


У Мінск на мотафестываль H.O.G. Rally Minsk 2018 прыляцеў сын Чэ Гевары. Паведамляецца, што Эрнэста Гевара мае 14 матацыклаў, але ў Беларусь уласны байк не прывёз, таму ў мінскім заездзе ён быў на матацыкле, які яму далі арганізатары.
Гевара праехаў у калоне байкераў ад Кургана Славы да Палацу спорту. Ён адзначыў, што Мінск — “прыгожы горад з багатай гісторыяй”.
Фестываль H.O.G. Rally Minsk праходзіць у трэці раз. Штогод да яго далучаюцца буйныя службоўцы, сярод якіх міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч і памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, старэйшы сын кіраўніка краіны.
Паводле Euroradio.fm
Даведка: Эрнэста (Чэ) Гевара — лацінаамерыканскі рэвалюцыянер, нарадзіўся ў 1928 годзе. Меў медычную адукацыю. Удзельнічаў у звяржэнні дыктатуры Бацісты на Кубе. Пасля перамогі рэвалюцыі працаваў на дзяржаўных пасадах Кубы. Забіты ў Балівіі ў 1967 годзе пры няўдалай спробе ініцыяваць партызанскую вайну супраць мясцовага ўраду.