На Паўла Севярынца завялі крымінальную справу

Пра гэта паведамілі жонка палітыка Вольга Севярынец.

118222442_3005198562923937_8361966822212166859_o.jpg

Вольга Севярынец спадзявалася, што ўжо заўтра зможа пабачыць мужа. Паўла Севярынца мусілі вызваліць заўтра, 21 жніўня, прыкладна ў 16 гадзін.

Аднак падвечар 20 жніўня Вольга Севярынец паведаміла ў сваім фэйсбуку, што ёй патэлефанавалі са Следчага Камітэту і паведамілі, што на Паўла “заведзена крымінальная справа, пакуль артыкул №108”.

Вольга адзначыла, што пасля размовы з адвакатам стала відавочна, “што гэта крымінальная справа артыкула 293 — масавыя беспарадкі, як у Ціханоўскага, Статкевіча і іншых. Заўтра адвакат ідзе на допыт”

Цяпер Павел Севярынец знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.