На польска-беларускай мяжы затрымалі беларуса з Ролс-Ройсам 1937 года

Грамадзянін Беларусі хацеў правезці ў Расію рарытэтны Rolls-Royce 1937 года выпуску і коштам звыш за 60 тыс. еўра. А каб не афармляць адпаведны дазвол, падрабіў дакументы, за што і быў затрыманы, паведамляе польская Gazeta.pl.

rolls_royce_1937.jpg

Як паведамляе польская памежная служба, адпаведна правілам экспарт за мяжу аўтамабіля коштам больш за 50 тыс. еўра і які мае больш за 75 гадоў неабходны спецыяльны дазвол, якога мужчына не меў. Ён быў затрыманы на тэрыторыі дарожнага памежнага пераходу ў Кузніцы на выездзе з Польшчы. Мужчына спрабаваў перавезці на аўтавозе тры машыны, набытыя ў Галандыі: амерыканскі Franklin Airman 1928 года, брытанскія Rolls-Royce 1937 года і Jaguar 1951 года.
Памежнікі высветлілі што Rolls-Royce каштуе звыш за 60 тыс. еўра і з’яўляецца рарытэтам, таму на яго вываз за межы Еўрасаюзу патрабуецца спецыяльны дазвол, выдадзеныя ўладамі Нідэрландаў. 47-гадовы мужчына, добра ведаючы пра гэта, перарабіў перавозачныя дакументы ў разліку на тое, што яму атрымаецца перасекчы мяжу без адпаведных дакументаў.
За карыстанне падробленымі дакументамі і спробу вывазу рарытэтнага аўтамабіля маркі Rolls-Royce без неабходнага дазволу, ён быў затрыманы. Беларус прызнаў сваю віну і даў тлумачэнні.