На прадпрыемстве ў Ганцавіцкім раёне загінула жанчына. Яна звалілася ў шахту станка
Трагедыя здарылася 21 студзеня на адным з прадпрыемстваў Ганцавіцкага раёна. Вечарам у праваахоўныя органы паступіла паведамленне пра смяротнае траўмаванне 45-гадовай станочніцы.
![Фота з прадпрыемства. Крыніца: t.me/skgovby Фота з прадпрыемства. Крыніца: t.me/skgovby](/img/v1/images/gancavichy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з прадпрыемства. Крыніца: t.me/skgovby
Паводле адной з версій, загінулая страціла раўнавагу і ўпала ў шахту станка вышынёй каля 3 метраў.
На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, быў праведзены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, канфіскаваная дакументацыя па ахове працы і прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння, паведамілі ў Следчым камітэце.