На пункту пропуску Каменны Лог — кампутарны сбой. Удзень на выездзе з Беларусі стаяла 260 грузавікоў
Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае пра праблемы з
перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Мядінінкай.
Раніцай 2 сакавіка на літоўскім баку адбыўся чарговы збой праграмнага
забеспячэння для мытнага афармлення грузаў, таму чарга з боку
беларускага Каменнага Логу ідзе павольна, піша Еўрарадыё.
![kamenny_log.jpg kamenny_log.jpg](/img/v1/images/kamenny_log.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
—Станам на 12:00, у Каменным Логу на выездзе з Беларусі стаяла 260 грузавікоў. Прапускная здольнасць гэтага пункта знізілася ўдвая.
Беларускія памежнікі рэкамендуюць ехаць у Літву праз іншыя пункты пропуску — Катлоўку і Беняконі, а тыя, хто вандруе легкавым транспартам, можа таксама ехаць праз Лошу.
Праблемы з праграмным забеспячэннем здараюцца на літоўскім баку даволі часта, што спрыяе росту чэргаў на мяжы.