На сайце Акадэміі кіравання партрэт Рамана Бандарэнкі. Кіберпартызаны анансавалі кампанію «Пекла»

Кіберпартызаны ўзламалі ўнутраную сетку Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. На галоўнай старонцы навучальнай установы цяпер партрэт загінулага летась пасля арышту сілавікамі Рамана Бандарэнкі, піша «Свабода».

raman_bandarenka_new_victim_of_repression_in_belarus.img.jpeg

У сваім тэлеграм-канале кіберпартызаны расказалі, што гэта частка «самай маштабнай дыверсійнай кіберкампаніі ў гісторыі Беларусь». Яны назвалі яе «Пекла».

Кіберпартызаны адзначылі, што беларуская ўлада «працягвае ігнараваць патрабаванні народу Беларусі, утрымлівае тысячы закладнікаў і стварае на межах з ЕС маштабны міграцыйны крызіс, падвяргаючы небяспецы жыцці людзей.

Паводле кіберсуполкі, кампанія «Пекла» мае на мэце насесці шкоду «тэрарыстычнай хунце».

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што яны зашыфравалі ўсю сетку Акадэміі кіравання, і цяпер яе давядзецца ствараць ад пачатку. На ўсіх кампутарах у навучальнай установе паставілі партрэты Рамана Бандарэнкі.

Кібератакі, як сцвярджаюць кіберпартызаны, могуць зазнаць іншыя ведамствы рэжыму.