На сайт БАЖ абрынулася моцная хакерская атака

Днём 18 студзеня на сайт ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» невядомыя хакеры правялі моцную DoS-атаку. Вечарам 18 студзеня сайт не працаваў. Цяпер праграмісты вырашылі праблему, але атака на сайт працягваецца.

11_12.jpg

З невядомых ip-адрасоў на сайт масава дасылаліся памылковыя запыты, у выніку чаго сервернае абсталяванне пачало не вытрымліваць нагрузку. Працу сайта ўдалося аднавіць, прымусова закрыўшы некаторыя формы зваротнай сувязі на сайце.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» прыносіць чытачам прабачэнні за ўзніклыя нязручнасці і разглядае магчымасць звароту ў праваахоўныя органы ў выпадку паўтарэння нападу.

Паводле baj.by