На стадыёне «Дынама» ўсталююць мультымедыйныя сістэмы коштам 5,5 млн. долараў
На сайце дзяржзакупак icetrade.by размешчаны вынікі перамоваў па выбары пастаўшчыка сістэмы тэхналагічнага тэлебачання і мультымедыйных сістэм для абноўленага стадыёна «Дынама» ў Мінску.

Стадыён «Дынама Мінск» на рэканструкцыі. Здымак «Радыё Свабода»
Пераможца, «Ксорекс-Сэрвіс», ўсталюе такі камплект за 11 097 637 беларускіх рублёў (каля 5 мільёнаў долараў).
Тэхналагічнае тэлебачанне — сістэма, якая фармуе відэамалюнак дакладчыка ў зале ці агульнай карціны залы для вяшчання, відэазапісу, перадачы па сетцы відэаканферэнцсувязі і г.д.
У агульным выпадку тэхналагічнае тэлебачанне складаецца з наступных кампанентаў:
паваротных камерсістэмы камутацыі сігналаў з камерсістэмы аўтаматычнага кіравання
Паводле by.tribuna.com