На ўзроўні Пнампеня. Мінск трапіў у Глабальны індэкс інавацыйных гарадоў свету

У Глабальным індэксе інавацыйных гарадоў свету Мінск заняў 454 месца з 500 магчымых.

innovation_2.jpg

У Глабальным індэксе інавацыйных гарадоў свету 2thinknow (Innovation Cities Global Index) Мінск заняў 454 месца з 500 магчымых, набраўшы пры гэтым 29 балаў.
Лідэры рэйтынгу Нью-Ёрк, Токіё і Лондан атрымалі 59, 58 і 57 балаў адпаведна.
За год Мінск у рэйтынгу падняўся на 3 радкі. Аднак ад мегаполісаў краін-суседзяў беларускую сталіцу па-ранейшаму аддзяляюць сотні пазіцый ў індэксе інавацыйных гарадоў. Да прыкладу, Масква ў гэтым спісе заняла 38-е месца, Варшава — 114-е, Рыга — 287-е, Вільнюс — 311-е, а Кіеў — 347-е.
Аднолькавая колькасць балаў з Мінскам у індэксе атрымалі камбоджыйскі Пномпень, сальвадорскі Сан Сальвадор і ўкраінская Адэса.
Гарады ў Innovation Cities Global Index ацэньваюцца па 162 паказніках, якія аб’яднаны ў тры блокі: інфраструктура для чалавечага капіталу, рынкавы патэнцыял і культурны здабытак. Эксперты, напрыклад, аналізуюць узровень матэрыяльнага дабрабыту і адукацыі, падатак на прыбытак, узровень развіцця прамысловасці, наяўнасць прамысловых кластараў у горадзе, палітыку ўладаў у сферы ІТ, развітасць бесправадных сетак і іншыя паказчыкі.
Міжнароднае агенцтва 2thinknow знаходзіцца ў Аўстраліі. Яно выпускае Innovation Cities Global Index з 2007 года. У цяперашні час рэйтынг ахоплівае 500 гарадоў свету.
Як паведамляў Thinktanks.by, Беларусь у Глабальным інавацыйным індэксе-2019 перамясцілася за год з 86-га на 72-ы радок. Аднак сярод краін-суседзяў у дадзеным рэйтынгу ў Беларусі таксама горшыя паказнікі.