На Слонімшчыне 1,4 беспрацоўных — на адну вакансію

Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Гродзенскага аблвыканкама Алена Агей (на фота), якая даслала адказ на імя слонімца Івана Бедкі на калектыўны зварот.



agej.jpg

Гэты зварот 6 ліпеня Іван Бедка адправіў у адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Савет міністраў Беларусі, у Гарадзенскі аблвыканкам і Слонімскі райвыканкам, які падпісалі больш за 200 слонімцаў супраць дэкрэту пра дармаедства і за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі ў Слоніме. Подпісы сабралі сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” і проста слонімцы.

У адказе Алена Агей паведамляе, што “ў Слонімскім раёне ў першым паўгоддзі 2015 года звярнуліся і зарэгістраваны беспрацоўнымі ў 1,7 разы больш доўга непрацуючых грамадзян у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года, арганізацыямі звольнена з працы на 13,4 % менш работнікаў. Але абумоўлена знешнімі фактарамі сітуацыя ў эканоміцы адлюстравалася зніжэннем попыту на рабочую сілу. Пры гэтым у Слонімскім раёне прымаюцца меры па стварэнню ўмоў для садзейнічання занятасці тых грамадзян, якія не маюць працы. У студзені-чэрвені 2015 года створана 130 новых рабочых месцаў, зарэгістраваны 151 індывідуальны прадпрымальнік. У Слонімскім раёне не было выпадкаў масавага вызвалення работнікаў. У першым паўгоддзі 2015 года з прычыны скарачэння колькасці ці штату арганізацыямі звольнена 15 чалавек. За гэты перыяд арганізацыямі прынята на працу 1,5 тысяч чалавек, у тым ліку звыш 0,5 тысяч беспрацоўных. На 1 ліпеня 2015 года ў Слонімскім раёне колькасць заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці вакансій узрасло і склала 269 адзінак ці 138,7 % ад колькасці вольных рабочых месцаў на 1 студзеня 2015 года. Напружанасць на рынку працы ў раёне склала 1,4 беспрацоўных на адну вакансію”.

"Гарадзенсая Вясна"