Наколькі стратны тэлеканал АНТ? — лічбы

За два гады — мінус $2,5 мільёна.

ant.jpg

АНТ — адзін з найбуйнейшых тэлеканалаў краіны, ён зарэгістраваны як ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Яго заснавальнікі — Міністэрства інфармацыі, «Беларусбанк» і кампанія «Фабрыка інфармацыйных тэхналогій».
Пасля сыходу на пенсію Рыгора Кісяля тэлеканал узначаліў Марат Маркаў, колішні топ-менеджар з БТ.
Наколькі эфектыўна дзейнічае кампанія? У адкрытым доступе знаходзіцца фінансавая справаздача АНТ за папярэднія гады.
У 2015 чыстыя страты тэлеканала склалі 2816000 рублёў. Гэта амаль $1,8 мільёна ў эквіваленце па тагачасным курсе.
У 2016 годзе сітуацыя палепшылася, аднак АНТ па-ранейшаму заставаўся стратным. Тэлеканал спрацаваў у мінус на 1 023 000 рублёў ($515 тысяч у эквіваленце).
Дадамо, што рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг знаходзіўся на ўзроўні -25%.
Пры гэтым сярэдні заробак на АНТ — а там працуе каля 350 чалавек — вагаецца на ўзроўні 1150 рублёў.
Паводле Нашай Нівы