Напад на Віталя Каліноўскага
У Беларусі нецвярозыя маладыя людзі ўсё часцей сталі ўчыняць правакацыі супраць актывістаў. Так, у Мікашэвічах былі здзейснены правакацыі супраць экс-кандыдата ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталя Каліноўскага.
Расказвае Віталь Каліноўскі:
— Я ішоў дахаты, калі мяне раптоўна спынілі двое п’яных, якія дапытваліся, ці не назіральнік я з Захаду? Сказалі, што яны за Лукашэнку, што яны ненавідяць назіральнікаў з Захаду. П’яныя сталі называць ямне ЦРУшнікам, палякам і украінцам, сказалі, каб я “ўбіраўся на Майдан”.
Пры спробе п’яных хуліганаў развязаць бойку Каліноўскаму прыйшлося выклікаць міліцыю.
Як стала вядома пазней, 29-гадовы Уладзімір Андруш і 35-гадовы Мікалай Кулакевіч былі аштрафаваны па 2 базавыя велічыні кожны за дробнае хуліганства.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя