Напярэдадні 9 траўня ў Беларусі масава затрымлівалі за татуіроўкі з нацысцкай сімволікай
Вядома пра як мінімум 12 затрыманых за такія татуіроўкі, распавядаюць праваабаронцы.

З кожным з іх ГУБАЗіК запісаў «пакаяльныя» відэа, на якіх
напаўголых мужчын прымусілі паказваць татуіроўкі. Усе затрыманыя — розных
узростаў, з розных гарадоў. Іх прозвішчы на відэа не прагучалі.