Нарадзіць дзіця, пабудаваць дом
У гэтым годзе мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні асобаў, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.
- Увосень набыў на сваё імя аўтамабіль. Частку неабходнай сумы дала жонка з умовай, што я ёй вярну гэтыя грошы, а яна не будзе прэтэндаваць на аўтамабіль. Зараз грошы ў мяне ёсць, і я гатовы іх
аддаць, але цяпер мы знаходзімся ў стадыі разводу. Падкажыце, як мне юрыдычна правільна вярнуць грошы жонцы, але ў той жа час замацаваць яе адмову ад прэтэнзій на машыну?
У гэтым годзе мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні асобаў, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.
- Увосень набыў на сваё імя аўтамабіль. Частку неабходнай сумы дала жонка з умовай, што я ёй вярну гэтыя грошы, а яна не будзе прэтэндаваць на аўтамабіль. Зараз грошы ў мяне ёсць, і я гатовы іх
аддаць, але цяпер мы знаходзімся ў стадыі разводу. Падкажыце, як мне юрыдычна правільна вярнуць грошы жонцы, але ў той жа час замацаваць яе адмову ад прэтэнзій на машыну?
Ліпскі М. Ф., Мінск
Складзіце шлюбную дамову, у якой вызначце, каму будзе належаць аўтамабіль (магчыма, і ўся маёмасць) пасля разводу. Таксама па такой дамове можна падзяліць маёмасць, нават не скасоўваючы шлюб, г. зн.
юрыдычна вы знаходзіцеся ў шлюбе, але маёмасць ужо падзеленая паміж вамі. А потым можаце аддаваць грошы.
- Я грамадзянка Украіны. У мяне часовы дазвол на знаходжанне ў РБ тэрмінам на 1 год. Віда на жыхарства пакуль няма. Мой муж — грамадзянін Беларусі, беспрацоўны. Мы чакаем дзіця.
Нараджаць я буду тут. Усе медыцынскія паслугі я аплачваю. Ці маю я права на атрыманне дапамогі па цяжарнасці і родах у Рэспубліцы Беларусь, а таксама дапамогі па догляду за дзіцём?
Кучук І. А., Гродна
Права на дзяржаўную дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, маюць сем’і грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць у
Рэспубліцы Беларусь.
- Маёй дачцэ даслалі апавяшчэнне пра скасаванне працоўнага кантракту ў сувязі з тым, што яе прадпрыемства злілося з прадпрыемствам іншага ўласніка. Мая дачка цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным
адпачынку. Унучцы хутка будзе тры гады. Ці законныя дзеянні наймальніка?
Гурыновіч Л. П., Віцебск
Скасаванне працоўнай дамовы па ініцыятыве наймальніка з жанчынамі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, не дапускаецца, акрамя некаторых выпадкаў. Адзін з такіх выпадкаў — ліквідацыя
арганізацыі, спыненне дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка. Аднак варта мець на ўвазе, што перадача арганізацыі з падпарадкавання аднаго органа ў падпарадкаванне іншага не з’яўляецца
ліквідацыяй і не спыняе дзеяння працоўнай дамовы са згоды працаўніка. Пры змене ўласніка арганізацыі і рэарганізацыі (зліццё, далучэнне, падзел, вылучэнне, пераўтварэнне юрыдычнай асобы) працоўныя
адносіны са згоды працаўніка працягваюцца і не патрабуюць пераафармлення, калі пры гэтым не адбываецца скарачэнне колькасці або штату працаўнікоў. Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў,
не могуць быць звольненыя ў сувязі са скарачэннем штату.
Пры скасаванні працоўнай дамовы ў адпаведнасці з пазначанай вышэй падставай наймальнік абавязаны не менш чым за два месяцы пісьмова папярэдзіць працаўніка пра звальненне.
Пры спыненні працоўнай дамовы ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі выплачваецца выходная дапамога ў памеры не менш за трохкратны сярэднемесячны заробак. Паколькі выходная дапамога — гэта
выплата, якая адносіцца да заработнай платы, то яна падлягае індэксацыі.
Таму мы раім вашай дачцэ звярнуцца ў суд і абскардзіць звальненне, а калі ёсць жаданне — аднавіцца на пасадзе. Іск можна скласці ў адвакатаў, пры гэтым за такія катэгорыі спраў дзяржпошліна
не бярэцца.
- Я чалец будаўнічага кааператыва. Нядаўна наш дом быў здадзены ў эксплуатацыю. Кіраўніцтва кааператыва заявіла нам, што за атрыманне пашпарту дома ў БРТІ нам усім трэба заплаціць па 280 тысяч
рублёў. Я чула, што гэта сума павінна ўжо быць уключаная ў агульны кошт кватэры. Ці законная працэдура дадатковага збору грошай на тэхнічны пашпарт дома?
Ірына Свірыдава, Мінск
Вы цалкам маеце рацыю. У адпаведнасці з пунктам 12 Пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2008 года № 18 Аб зацвярджэнні інструкцыі па вызначэнні кошту
будаўніцтва аднаго квадратнага метра жылога дома ў базісным і бягучым узроўні цаны, у будаўніцтва жылога дому ўключаюцца выдаткі, якія не ўваходзяць у зводны каштарысны разлік кошту будаўніцтва, але
якія адносяцца на кошт будаўніцтва. Выдаткі на атрыманне тэхнічнага пашпарта на дом належаць да такіх выдаткаў.