«Народная воля» выйшла ў колеры

«Народная воля» апранаецца ў новы касцюм» — рэдакцыйнай калонкай з такім загалоўкам адкрываецца нумар незалежнай газеты «Народная воля» ад 11 чэрвеня.



nv.jpg

Цяпер выданне, якое на працягу ўсёй 18-гадовай гісторыі было чорна-белым, мае выходзіць з каляровымі фота. Пераход на колер нясе, падкрэсліваецца ў рэдакцыйным звароце, дадатковыя выдаткі. Таму многае будзе залежаць ад вынікаў падпіскі на другое паўгоддзе, якая працягнецца да 27 чэрвеня. Падпісацца на «Народную волю» можна ў любым паштовым аддзяленні і спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку».

nn.by