Народны сход чакае саўдзелу
Арганізатары Народнага сходу заклікаюць людзей ужо цяпер фармуляваць свае патрабаванні да ўладаў, а таксама дапамагчы ў правядзенні мерапрыемства хто чым зможа.
Арганізатары Народнага сходу заклікаюць людзей ужо цяпер фармуляваць свае патрабаванні да ўладаў, а таксама дапамагчы ў правядзенні мерапрыемства хто чым
зможа.
Народны сход апазіцыйныя сілы плануюць правесці 8 кастрычніка ў Мінску, ва ўсіх абласных гарадах і 48 райцэнтрах. На Народных сходах мусяць быць прынятыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя
патрабаванні да ўладаў. Таксама плануецца абраць паўнамоцных прадстаўнікоў Народных сходаў, якія і перададуць сфармуляваныя патрабаванні прадстаўнікам органаў улады. Будзе прызначана і дата наступных
Народных сходаў, дзе агучаць рэакцыю ўладаў на патрабаванні людзей і прынятыя захады па вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем. Арганізатары мерапрыемства гавораць, што да іх працы далучыліся амаль
усе палітычныя партыі і рухі краіны, і заклікаюць грамадзян зрабіць свой пасільны ўнёсак у арганізацыйную працу.
«Няма банка, які б фінансаваў гэтае мерапрыемства. Гэта ўсё творчасць грамадзян. Нехта ўкладвае свае сродкі і рэсурсы, а нехта траціць свой асабісты час на дапамогу арганізацыі. Таму мы
заклікаем усіх, хто не хоча, каб наша жыццё было такім змрочным і бесперспектыўным, як сёння, укладаць, што магчыма», — заявіў кіраўнік партыі левых «Справядлівы
свет» Сяргей Калякін.
Дапамагчы арганізатарам Народнага сходу паабяцаў і Вячаслаў Дыянаў, які меў дачыненне да мабілізацыі людзей на летнія акцыі маўклівага пратэсту.
Які ў Народнага сходу будзе вынік, па словах арганізатараў, пакажуць дзеянні ўладаў. То бок у чарговы раз рэжыму Лукашэнкі хочуць зладзіць праверку на адпаведнасць Канстытуцыі.