Натарыусы 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам

Беларускія натарыусы 14 кастрычніка правядуць бясплатныя кансультацыі для шматдзетных мам, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Беларускай натарыяльнай палаце.

"14 кастрычніка 2020 натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам. У гэтым годзе рэспубліканская дабрачынная акцыя, традыцыйна прымеркаваная да святкавання Дня маці ў нашай краіне, пройдзе ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро нашай краіны", — адзначылі ў палаце.

Бясплатныя кансультацыі на працягу гэтага дня змогуць атрымаць жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.

Для скарачэння рызыкі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі натарыусы будуць кансультаваць па тэлефонах, а таксама з прымяненнем відэасувязі (з дапамогай месенджараў).

"Фармат прадастаўлення бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро", — праінфармавалі ў палаце.

Акрамя таго, 14 кастрычніка на сайце Беларускай натарыяльнай палаты адбудзецца анлайн-семінар, прысвечаны пытанням засведчання шлюбных дагавораў, пагадненняў аб падзеле маёмасці, пагадненняў аб дзецях і пагадненняў аб выплаце аліментаў. Натарыусы раскажуць пра тое, як мірна і без суда дамовіцца аб выхаванні і ўтрыманні дзяцей або падзяліць сумесна нажытую маёмасць, адкажуць на пытанні па дадзенай тэматыцы.

Пачатак анлайн-семінара ў 11.00. Пытанні можна загадзя накіраваць на адрас электронны пошты info@belnotary.by, указаўшы сваё імя і горад пражывання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: