Навіны дня. Аксану Колб пераводзяць у СІЗА, старыя-новыя прысуды анархістам

На зыходзе дня нагадваем пра асноўныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі і свеце сёння, 22 красавіка.

Аксана Колб. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Аксана Колб. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачанне і пераводзяць у СІЗА на Валадарскага.
Злучаныя Штаты пачалі пастаўляць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА).
Улады забаранілі праводзіць у Мінску Чарнобыльскі шлях.
Да Вялікадня выйшлі новыя паштоўкі з турэмных малюнкаў Паўла Севярынца.
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуды фігурантам "справы анархістаў" Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Разановічу, Дзмітрыю Дубоўскаму.
У Расіі агучылі планы па захопе тэрыторый Украіны.
Лагатып «Z» у Беларусі быў прызнаны «экстрэмісцкім» яшчэ ў жніўні 2021 года.
Палітвязня Арцёма Мядзведскага, які збег з «хіміі», пераводзяць у калонію.
У Мінску вынесены прысуды палітзняволеным анархістам Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю і Арцёму Сяргеевічу Салаўю.

Японія ўпершыню з 2003 года пазначыла Паўднёвыя Курылы як "незаконна акупаваныя" Расіяй тэрыторыі.