Аксане Колб выставілі абвінавачанне і пераводзяць у СІЗА

Рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачанне і пераводзяць у СІЗА на Валадарскага.

kolb_logo_1.jpg

Сёння, 22 красавіка, сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 часткі 1 Крымінальнага кодэкса — “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”.

Таксама стала вядома, што Аксану Колб з ІЧУ пераводзяць у СІЗА на Валадарскага.

  • Аксана Колб узначаліла рэдакцыю газеты «Новы Час» у 2015 годзе.
  • Выхад газеты «Новы Час»  спынены ў жніўні 2021 года. 
  • У кастрычніку 2021 года Аксана Колб і яе намеснік Сяргей Пульша былі дапытаныя следчымі ў межах крымінальнай справы, але засталіся на волі. Адначасова ў іх кватэрах і офісе «Новага Часу» прайшлі ператрусы.
  • Сайт novychas.by быў заблакаваны ўладамі ў канцы кастрычніка 2021 года.
  • 20 красавіка 2022 года група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі забрала Аксану Колб з кватэры на допыт у Следчы камітэт. Пасля допыту рэдактарка была затрыманая.
  • Гісторыя прыцягнула ўвагу міжнароднай супольнасці: на арышт Аксаны адрэагавалі Камітэт Абароны Журналістаў і ўплывовае еўрапейскае выданне VoxEurop.








Адрас для лістоў:


Па-беларуску:
220030, Беларусь, Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2
Колб Аксана Мікалаеўна
Па-руску:
220030, Минск, СИЗО-1, ул. Володарского, 2
Колб Оксана Николаевна