Навіны дня. Свабоду Аксане Колб, што адбываецца ў беларускай адвакатуры

Агляд галоўных падзей 21 красавіка — у трыдыцыйнай рубрыцы «НЧ» напрыканцы дня.


photo_2022_04_21_09_36_11__1__logo_1.jpg

Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists) заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб.

Пайшоў з жыцця паэт Анатоль Вярцінскі. Яму было 90 гадоў.

Расія працягвае настойваць, каб Беларусь была сярод дзяржаў-гарантаў Украіны.

Трацыйная зводка аб арыштах-затрыманнях. Інфармацыйны спонсар падрубрыкі — рэпрэсіўны апарат Рэспублікі Беларусь.

11 «рэйкавых партызан» прызнаныя палітвязнямі.

У Мінску затрымалі 39-гадовага інжэнера-чыгуначніка.

Юрыстку «Нафтана» Вераніку Бахмутавуарыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».



ГУБАЗіК прыйшоў па ўладальнікаў агенцтва нерухомасці КУБ.

Чарговае затрыманне па «справе прафсаюзаў» — у Гродне забралі сяброўку БСДП Лізавету Мярляк. Добра хоць вызвалілі прафсаюзнага актывіста Юрыя Белякова.

Таксама працягваюцца чысткі ў шэрагах адвакатаў. Стала вядома, што Марыя Колесава-Гудзіліна, якая абараняла палітвязняў, не прайшла атэстацыю. Што адбываецца ў беларускай адвакатуры, вычарпальна патлумачыў юрыст Міхаіл Кірылюк.

Беларусь — зноў у антырэйтынгу краін па колькасці пісьменнікаў за кратамі.

І коратка аб спорце. Беларускіх спартсменаў усё ж будуць рэгістраваць на Варшаўскі марафон — праўда, толькі пры ўмове здаровага стаўлення да расійскай агрэсіі ва Украіне.