Названыя дзевяць прозвішчаў па справе «дзяржаўнага перавароту»
У КДБ назвалі прозвішчы 9 чалавек, якія праходзяць у якасці абвінавачаных па справе так званага «дзяржаўнага перавароту» па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Затрыманне Аляксандра Фядуты ў Маскве. Скрыншот відэа АНТ.
Гэта Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.
Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ. Астатніх сілавікі спадзяюцца экстрадзіраваць у Беларусь.
spring96.org