Не толькі купалы на грудзі: зняволены, які толькі вызваліўся, спрабаваў вынесці старажытную Біблію з дома
Жыхар Вілейскага раёна спрабаваў вынесці з дому ў суседняй вёсцы Біблію 1780 года, але замест гэтага, магчыма, вернецца ў турму. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале МУС Беларусі.
![bibliya_vilejka.jpg bibliya_vilejka.jpg](/img/v1/images/bibliya_vilejka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З заявай аб спробе крадзяжу Бібліі 1780 года ў міліцыю звярнуўся 58-гадовы жыхар Вілейскага раёна. Мужчына расказаў, што працаваў на прысядзібным участку і заўважыў, як з яго дома выходзіць знаёмы. Убачыўшы гаспадара дома, ён збег, скінуўшы заплечнік, у якім і знаходзілася кніга.
Няўдалы выкрадальнік — 46-гадовы жыхар суседняй вёскі. Раней яго судзілі за разбой. Сёлета мужчына адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Таксама паведамляецца, што мужчына ведаў пра тое, што пацярпелы захоўвае дома надзвычай каштоўную кнігу і спрабаваў скрасці яе для продажу.
![biblija_2.jpg biblija_2.jpg](/img/v1/images/biblija_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Узбуджаная крымінальная справа за замах на рабаванне. Папярэдні кошт Бібліі — 7 тысяч рублёў, яе адправілі на мастацтвазнаўчую экспертызу.
![biblija_3.jpg biblija_3.jpg](/img/v1/images/biblija_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)